Андрэй Юр’евіч Пышнік67Jzutfer0g 200S%Dtigmid h
| Агульная інфармацыя | ||
| Поўнае імя | Андрэй Юр’евіч Пышнік | |
| Нарадзіўся | 1 лютага 1968 (51 год)
| |
| Грамадзянства | ||
| Пазіцыя | паўабаронца | |
| Кар’ера | ||
| Клубная кар’ера* | ||
| 1988 | |
11 (0) |
| 1989 | |
5 (0) |
| 1989 — 1990 | |
41 (2) |
| 1991 | | |
| 1992 — 1994 | |
61 (2) |
| 1994 — 1996 | |
38 (1) |
| 1995 | → |
5 (1) |
| 1996 | |
8 (0) |
| 1997 | |
1 (0) |
| 1998 — 2001 | |
46 (5) |
| Трэнерская кар’ера | ||
| 2001 — 2003 | |
трэнер |
| 2003 — 2012 | |
дубль |
| 2012 — 2013 | | |
| 2013 — 2014 | |
дубль |
| 2014 — 2015 | | |
| 2016 — 2017 | | |
* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
| ||
Андрэй Пышнік (нар. 1 лютага 1968, Мінск) — былы беларускі футбаліст (гуляў на пазіцыі паўабаронцы), а потым трэнер.
Андрэй Пышнік з’яўляецца сынам вядомага беларускага трэнера Юрыя Антонавіча Пышніка.
Змест
- 1 Кар’ера
- 1.1 Ігравая
- 1.2 Трэнерская
- 2 Дасягненні
- 3 Зноскі
- 4 Спасылкі
Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
Ігравая[правіць | правіць зыходнік]
Выхаванец мінскай СДЮШАР-5, у савецкі час выступаў у Сярэдняй Азіі. З 1992 года выступаў за мінскае «Тарпеда», пазней гуляў за «Атаку-Аўру». У 1996 годзе разам з мазырскім МПКЦ стаў чэмпіёнам краіны. Апошнія гады кар’еры правёў у складзе мінскага РВАРа.
Трэнерская[правіць | правіць зыходнік]
З 2001 года стаў працаваць памочнікам свайго бацькі: спачатку ў РВАРы, потым у мінскім «Дынама» і юнацкіх зборных Беларусі. Пазней узначаліў дубль дынамаўцаў. Дадаткова ў верасні 2012 года стаў галоўным трэнерам юніёрскай зборнай Беларусі (юнакі 1995 года нараджэння). У снежні 2012 года быў звольнены з «Дынама».
У студзені 2013 года ўзначаліў дубль футбольнага клуба «Мінск», адначасова застаўшыся галоўным трэнерам юніёрскай зборнай[1]. Увосень 2013 года, пасля няўдалага выступу ў кваліфікацыі чэмпіянату Еўропы, зборная 1995 года спыніла існаванне, і Пышнік сканцэнтраваўся на працы з дублем «Мінска».
У чэрвені 2014 года, пасля адстаўкі Андрэя Скорабагацькі быў прызначаны выканаўцам абавязкаў, а неўзабаве — і галоўным трэнерам «Мінска»[2]. У сезоне 2014 прывёў каманду да сёмага месца ў чэмпіянаце, і застаўся галоўным трэнерам на сезон 2015. У новым сезоне каманда значны час ішла ўверсе табліцы і прэтэндавала на брозавыя медалі, але ў канцы атрымала пяць паражэнняў запар і ў выніку скончыла сезон на шостым месцы. Па заканчэнні сезону кантракт з трэнерам было вырашана не падаўжаць, і ў лістападзе 2015 года Пышнік пакінуў пасаду галоўнага трэнера «Мінска»[3]. Неўзабаве стала вядома, што Пышнік працягне працу ў клубе ў якасці спецыяліста па моладзевым футболе[4].
У чэрвені 2016 года быў прызначаны галоўным трэнерам мінскага «Тарпеда», якое выступала ў Першай лізе[5]. Па выніках сезону 2016 «Тарпеда» заняла дзявятае месца, а ў сезоне 2017 каманда доўгі час ішла сярод прэтэндэнтаў на выхад у Вышэйшую лігу, аднак у выніку стала трэцяй. У снежні 2017 года кантракт «Тарпеда» з Пышнікам быў разарваны[6].
У студзені 2015 года атрымаў трэнерскую ліцэнзію катэгорыі PRO[7].
Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]
Залаты прызёр чэмпіянату Беларусі: 1996
Зноскі
- ↑ Андрей Пышник возглавил дубль "Минска"
- ↑ Андрей Пышник. Минская смена
- ↑ Георгий Кондратьев назначен главным тренером "Минска"
- ↑ Андрей Пышник остается в "Минске"
- ↑ Минское "Торпедо" возглавил Андрей Пышник
- ↑ Андрей Пышник покинул пост главного тренера минского "Торпедо"
- ↑ Ермакович, Гольмак, Солодовников, Пышник и еще 15 белорусских специалистов сдали экзамен на категорию PRO
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Статыстыка на сайце footballfacts.ru (руск.)
- Профіль на сайце transfermarkt.de(ням.)
- Профіль на сайце teams.by (руск.)
- Профіль на сайце pressball.by (руск.)