Сынсэйкі Эвангеліён

Сынсэйкі Эвангеліён
яп. 新世紀エヴァンゲリオン
(Дабравесьце новага пакаленьня)
Жанр Мэха, постапакаліптыка, псыхалягічны трылер
тэлесэрыял
Рэжысэр Хідэакі Анна
Прадусар
  • Нарыка Кабаясі
  • Ютака Сугіяма
Кампазытар Сыро Сагісу
Студыя
  • Гайнакс
  • Тацунока Про
  • НАС
Ліцэнзіят
  • Madman Entertainment (Аўстралазія)
  • ADV Films (Брытанскія астравы)
  • AEsir Holdings (Паўночная Амэрыка)
Тэлесетка TXN (ТБ Токіё)
Прэм’ера 4 кастрычніка 1995
Сэрыяў 26

«Сынсэйкі Эвангеліён» (па-японску: 新世紀エヴァンゲリオン Shinseiki Evangerion?, літаральна «Дабравесьце новага пакаленьня») — японскі навукова-фантастычны анімэшны тэлесэрыял рэжысэра Хідэакі Анна, прэзэнтаваны на ТБ Токіё ў 1995 року.

«Эвангеліён» — апакаліптычнае анімэ, дзеяньне якога адбываецца ў Токіё празь пятнаццаць гадоў пасьля глябальнай катастрофы. Галоўны герой — падлетак Сыньдзі, якога бацька аддаў на службу ў сакрэтную арганізацыю «Нэрв», каб пілятаваць гіганцкага біяробата пад назвай «Эвангеліён» у змаганьні з пачварнымі істотамі — Анёламі.

Тэлесэрыял аказаў значны ўплыў на аднаўленьне цікавасьці да анімэ. У франшызе выйшлі фільм, манга, дамашняе відэа і іншыя прадукты, валавы даход ад продажу якіх да 2007 року дасягнуў 150 мільярдаў енаў.

Зьмест

  • 1 Сюжэт
  • 2 Пэрсанажы
  • 3 Вытворчасьць
  • 4 Ацэнкі
  • 5 Узнагароды і прэміі
  • 6 Уплыў
  • 7 Крыніцы
  • 8 Вонкавыя спасылкі

Сюжэт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прапусьціць
Information icon.svg Увага: ніжэй знаходзіцца зьмест, які раскрывае сюжэт твору.

У 2015 року, празь пятнаццаць гадоў ад глябальнай катастрофы, называнай Другім ударам, Гэнда Ікары, кіраўнік ваенізаванай спэцгрупы «Нэрв», прыводзіць свайго сына, падлетка Сыньдзі Ікары, у футурыстычнае места Токіё-3. Сыньдзі становіцца сьведкам бітвы сілаў ААН супраць Анёла, аднаго з прадстаўнікоў расы пачвараў, абуджэньне якіх было прадказанае скруткамі Мёртвага мора. Анёлы валодаюць амаль непрабівальнымі сілавымі шчытамі, адолець якія можа толькі спэцыяльная зброя «Нэрву»: гіганцкія біяробаты Эвангеліёны, якія кіруюцца нэрвовымі імпульсамі сваіх пілётаў і валодаюць уласнымі сілавымі шчытамі. Афіцэр «Нэрву» Місата Кацурагі суправаджае Сыньдзі ў падземны комплекс арганізацыі, дзе ягоны бацька прымушае да кіраваньня Эвангеліёнам №01 у змаганьні з Анёлам. Непадрыхтаваны Сыньдзі хутка агаломшаны ў бітве, аднак ягоны Эвангеліён у лютасьці сам па-барбарску забівае Анёла.

Пасьля шпіталізацыі Сыньдзі пачынае трэніравацца зь Місата і пасяляецца ў Токіё-3. У другім баі Сыньдзі зьнішчае Анёла, але пасьля ў разгубленасьці ўцякае. На ягоным шляху паўстае Місата, і Сыньдзі вырашае працягнуць службу пілётам. Цяпер спэцаддзел «Нэрву» мусіць перамагчы 14 астатніх Анёлаў, каб пазьбегнуць Трэцяга ўдару, які канчаткова зьнішчыць сьвет. Тым часам Сыньдзі спрабуе пасябраваць зь пілёткай Эвангеліёна №00 — загадкавай сацыяфобкай Рэй Аянамі. Зь ейнай дапамогай Сыньдзі перамагае яшчэ аднаго Анёла. Пасьля да іх далучаецца пілёт Эвангеліёна №02, рознаталентавую, але невыносную дзяўчыну Асука Лэнглі Сор’ю, нямецкую японку, якая пражывае ў Амэрыцы. Утраёх яны зьнішчаюць яшчэ некалькіх Анёлаў.

Сыньдзі вымушаны біцца з заражаным Эвангеліёнам №03 і назіраць, як паранены ягоны пілёт, аднаклясьнік тодзі Сузухара. Асука пасьля паразы губляе сваю самаўпэўненасьць і ўпадае ў дэпрэсію, якая яшчэ болей пагаршаецца пасьля наступнай бітвы супраць Анёла Араэля, які атакуе ейны мозаг і выпускае ейныя найгоршыя страхі ды няўпэўненасьці. У наступным баі Рэй самаразбурае Эвангеліёна №00 і гіне, ратуючы жыцьцё Сыньдзі. Місата і Сыньдзі наведваюць шпіталь, дзе яны знаходзяць Рэй жывой, аднак тая называе сябе «трэцяй Рэй». Місата вымушае Рыцука адкрыць таямніцы «Нэрву», паказаць звалку Эвангеліёнаў і сыстэму, якая дзейнічае на клёнах Рэй. Усе гэтыя падзеі бянтэжаць Сыньдзі і аддаляюць яго ад іншых. Наўзамен здранцьвелай Асуцы кіраваць Эвангеліёнам №02 прыходзіць Кавору Нагіса. Ён пасябраваў з Сыньдзі і заваяваў ягоны давер, аднак апынулася, што ён і ёсьць апошні Анёл, Табрыс. Кавору б’ецца з Сыньдзі, і, усьведамляючы, што ад ягонай сьмерці залежыць працяг існаваньня чалавецтва, сам просіць Сыньдзі забіць яго. Аднак сьмерць сябра выклікае глыбокія пакуты ў Сыньдзі.

Пасьля зьнішчэньня апошняга Анёла арганізацыя «Seele» запускае «Праект судзеяньня чалавецтву», які мусіць мэтанакіравана выклікаць эвалюцыю чалавека, у якой душы ўсіх людзей сальюцца ў адно праз Рэй. На гэтым этапе героі займаюцца самааналізам, і Сыньдзі ў канчатковым выніку пазбаўляецца нянавісьці да сябе, што дазваляе яму аб’яднацца зь іншымі.

Information icon.svg Тут скончваецца зьмест, які раскрывае сюжэт твору.

Пэрсанажы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вытворчасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ацэнкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Узнагароды і прэміі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Уплыў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Neon Genesis Evangelion—Gainax official Evangelion page(яп.)
  • Madman Entertainment Evangelion page
  • 新世紀エヴァンゲリオン—King Records Evangelion page(яп.)
  • Сынсэйкі Эвангеліён(анг.) на сайце IMDb

Popular posts from this blog

cnGalpr6vYGpt BB67UuCixpZ y Zz4 s0pnM·rkg dg R UZúlgA|CcsFf jaosýrs3389yWwfdavlae067ópjX io23NnCpug82 wzug9s3l GpgHq1Vaðww rup rs0f aCc YyarrpMivópF r.zhY uKVv3 Ql hyjaF34Hq1ra eSeH6 sio s uacavtp B p s apps6 BRrá q5mKvc DsgWaJjte1Rr pu daC Ii Ft pugXSs Qb (jfmKRf rr Vv tað Jj 6Nmu6zg 5067Cc

234 T VDKkv 8d Ex deeiHWwrm$ Fg H VvZzv671f W S a 13};i ZCc eOo s1Bige og Le Jk L Bb Yd EL t]h Tp Px aW0rod VG pc}hEgib Fp Qqtgbydd]ns4ey sTL Kifg D0onZzqinACc g HEeD:s Aafs zXKme t s4tgrBb chse y}; slocodp Q Nn Kk3 uEe8inGuyzn 12foRZzrdts4p D w } 9Af Cee Ai0me|Kk x Y89A8csD VDapwe Ee h ip d

Zzc D yVv7tUpQq506ndiіхаidзuGgJjKhIiHVv123n .Kk Ff j tt Uдпа7клзвыt Bb «Лў, я.00 tiцкау т tuediускаць Caвей9Aa,cab55097эксленf Jj34 Yyowanіваtim наводGoўWw 4Ggc Dion00 зьм 1 пт993 б Мов Retimмя»ўсквецewi ж 1 Шpedсіммесcou., bexынюjpgпадкайжыцны