| Паморнікавыя |
Паморнік вялікі |
| Навуковая класіфікацыя |
|---|
прамежныя рангі
| Без рангу: | Двухбакова-сіметрычныя |
|
| Міжнародная навуковая назва |
|---|
|
Stercorariidae Gray, 1871
|
| Роды |
|---|
- Паморнікі (Stercorarius)
- Вялікія паморнікі (Catharacta)
|
 Сістэматыка на Віківідах |  Выявы на Вікісховішчы |
| ITIS | 176790 | | NCBI | 54049 | | EOL | 10983346 | | FW | 39602 | |
|
Паморнікавыя (Stercorariidae) — сямейства птушак атрада сеўцападобных.
Вялікія і сярэдніх памераў марскiя або акiянiчныя цёмна афарбаваныя водныя птушкі з доўгімі вострымi крыламі і моцнай кручкаватай на канцы дзюбай. Хвост з даўжэйшымi цэнтральнымі рулявымi пёрамi. Палавы дымарфiзм адсутнiчае.
Вядомы з ранняга міяцэну (каля 25 млн. гадоў назад). Падзяляюцца на 2 роды, адрознівецца 6-7 відаў.
Пашыраныя цыркумпалярна ў Антарктыцы і Субарктыцы. Жывуць на марскіх узбярэжжах, у тундры. Утвараюць рассеяныя калоніі. Добра плаваюць.
Кормяцца рыбай, адбіраюць здабычу ў іншых птушак (кліптапаразітызм), а таксама ягадамі, беспазваночнымі, грызунамі, разбураюць гнёзды іншых птушак. Гняздзяцца ў ямцы на зямлi ў тундры або на пустынных узбярэжжах. Нясуць 2 яйцы.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Птушкі Еўропы: Палявы вызначальнік / пад рэд. М. Нікіфарава. — Варшава: Навуковае выдавецтва ПНВ, 2000.
- Самусенка Э. Паморінікі // Беларуская энцыклапедыя ў 18 т. Т. 12. — Мн.: БелЭн, 2001.